Суднавы рухач
Су́днавы руха́ч[1] — прыстасаванне (рухач) для пераўтварэння работы суднавай энергетычнай устаноўкі (суднавага рухавіка) ці вонкавай крыніцы энергіі ў карысную цягу, якая забяспечвае паступальны рух судна.
Цяга суднавага рухача, які выкарыстоўвае энергію вонкавай крыніцы (ветру), ствараецца за кошт аэрадынамічных сіл, якія ўзнікаюць на яго элементах (напрыклад, ветразях). Па прынцыпу дзеяння падзяляюцца на актыўныя, якія непасрэдна пераўтвараюць энергію ветру ў паступальны рух судна, і рэактыўныя, якія ствараюць упорны ціск за кошт рэакцыі масы вады, якая адкідваецца ў бок, процілеглы руху судна. Цяга суднавага рухача, які выкарыстоўвае магутнасць суднавай энергетычнай устаноўкі, ствараецца за кошт рэактыўных сіл, абумоўленых адкідваннем рабочага асяроддзя (вады) у бок, процілеглы кірунку руху судна. Па характару рабочага асяроддзя суднавыя рухачы падзяляюцца на паветраныя, гідраўлічныя і газавадамётныя[2]. У сваю чаргу, гідраўлічныя суднавыя рухачы падзяляюцца на лопасцевыя, якія ствараюць упор дзякуючы лопасцям, умацаваным на апорнай канструкцыі, і нялопасцевыя, у якіх рэакцыя масы вады (воднапаветранай сумесі) ўспрымаецца нерухомымі дэталямі.
- Паветраны рухачы: парус, паветраны вінт, турбапарус (ротарны парус).
- Лопасцевыя гідраўлічныя рухачы: вясло, грабное кола, грабны вінт, крыльчаты рухач.
- Нялопасцевыя гідраўлічныя рухачы: вадамётны рухач, газавадамётны рухач.
Мерай эфектыўнасці суднавага рухача служыць прапульсіўны каэфіцыент — стаўленне буксіровачнай магутнасці, якая выдаткоўваецца на рух судна з дадзенай скорасцю ходу, да магутнасці механізмаў, прызначаных для той жа мэты. Ён вагаецца ў межах 0,45—0,55[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́днавы руха́ч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 253. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Руха́ч, рухальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 476—477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Движитель судовой; Движитель модели судна // Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т. (руск.) / Под редакцией академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1986. — Т. 1. А—Н. — С. 213. — 512 с.
- Дви́житель корабля́ (судна) // Военно-морской словарь / Чернавин В. Н. (гл. ред.). — М.: Воениздат, 1990. — С. 123. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X. (руск.)
- Антоненко С. В. Судовые движители: учебное пособие / С. В. Антоненко; Дальневосточный государственный технический университет. — Владивосток: Изд-во ДВГТУ, 2007. — 126 с. — ISBN 978-5-7596-0745-8. (руск.)
- Судово́й дви́житель // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Судовой движитель / Логвинович Э. Г. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чайников К. Н. § 13. Судовые движители // Общее устройство судов: [Учебник для судостроит. техникумов]. — Л.: Судостроение, 1971. — 208 с.: ил.; 22 см. (руск.)
- Анатолий Черкашин Основные направления повышения надежности движителя транспортного средства, оригинальные движители (часть 1) // Информационное агентство «ОРУЖИЕ РОССИИ» Архівавана 14 жніўня 2023. (руск.)
- Сидоренко Ю. З. Теория и устройство судна. Раздел 2. Тнеория судна: Конспект лекций для курсантов специальностей: 26.05.06 Эксплуатация судовых энергетических установок; 26.05.07 Эксплуатация судового электрооборудования и средств автоматики; и направления подготовки 13.03.02 Электроэнергетика и электротехника — Керчь: КНМТУ, 2020. — С. 65. (руск.)
- Судовой крыльчатый движитель // Балтийский завод (руск.)
- Новосельцев М. Н. Пути модернизации крыльчатого движителя // Вестник ВГАВТ, выпуск 45, 2015. (руск.)